Хоць вясна і самы файны час брацца за фігуру і здароўе, пачынаць варта ў любы дзень года. «Сакавік» — акурат тая прастора, дзе любы чалавек, незалежна ад узроўню фізічнай падрыхтоўкі, зможа трэніравацца ў зручным тэмпе і з патрэбнай менавіта яму нагрузкай. Да таго ж, вы не будзеце абмежаваныя па часе, а цэны ў «Сакавіку» пры гэтым сапраўды дэмакратычныя.
«Сакавік» — гэта:
- Трэнажорная зала для ўсіх. Тут рады любым кліентам: рознага ўзросту і падрыхтоўкі, профі ў спорце і тым, хто толькі пачынае займацца.
- Найбольш запатрабаваныя і папулярныя сучасныя трэнажоры. Такія дапамаглі выбраць прафесійныя трэнеры і спартсмены. У «Сакавіку» абсталяваны сілавая і кардыёзоны, а таксама зона свабодных вагаў з гантэлямі да 50 кілаграмаў.
- Прывабныя нізкія цэны, у параўнанні з іншымі спартыўнымі клубамі. Самі трэніроўкі пры гэтым неабмежаваныя па часе — вы самі вырашаеце, колькі гадзін на сёння будзе дастаткова. А для сталых кліентаў прадугледжаны бонус: кожная 6-я трэніроўка — за кошт «Сакавіка».
- Прафесійныя і дасведчаныя трэнеры. Калі вам патрэбныя кантроль і дапамога, абавязкова звяртайцеся да інструктараў: яны прадэманструюць, як правільна выконваць практыкаванні, прасочаць за вашай тэхнікай і пры неабходнасці складуць індывідуальную праграму — у залежнасці ад вашых мэтаў і стану здароўя.
- Усе неабходныя выгоды для наведвальнікаў. У трэнажорнай зале ўсталяваны кулер з гарачай і халоднай вадой, ёсць душавыя, а распранальні прасторныя і камфортныя, з шафамі, якія замыкаюцца на ключ. Да таго ж, паркінг каля залы бясплатны.
- Працяглы і зручны час працы — кожны дзень з 8.00 да 22.00.
Памятай пра вясну!